Крэмль патрабуе неадкладнага вызвалення Баўмгертнэра
Масква патрабуе ад Мінска неадкладна вызваліць генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера, затрыманага беларускімі ўладамі па абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, заявіў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў.

«Прайшло пяць дзён з моманту арышту ў Мінску нашага грамадзяніна Мы патрабуем неадкладнага яго вызвалення і разлічваем, што беларускі бок у бліжэйшы час гэта зробіць», — сказаў ён журналістам у пятніцу.