Расія можа прыцягнуць да адказнасці датычных да махінацыяў з растваральнікамі
Расія не выключае прыцягнення да адказнасці шэрагу асоб, якія маюць дачыненне да паставак з Беларусі нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў ў трэція краіны ў 2011-2012 гадах, заявіў віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч.
«Праваахоўныя органы Расіі ў рамках сваёй кампетэнцыі працягнуць вывучаць матэрыялы па пастаўках у 2011-2012 гадах нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў з Беларусі ў трэція краіны. Ужыванне дадзенай схемы экспарту нанесла ўрон бюджэту Расійскай Федэрацыі, які вымяраецца мільярдамі долараў ЗША. Не выключаю, што ў выпадку пацверджання фактаў праваахоўнымі органамі будзе пастаўлена пытанне аб прыцягненні асоб да адказнасці, незалежна ад іх грамадзянства», — гаворыцца ў каментары Дварковіча ў сувязі сітуацыяй з затрыманнем у Мінску гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера.
Расія раней неаднаразова выказвала занепакоенасць тым, што Беларусь магла экспартаваць нафтапрадукты пад выглядам растваральнікаў для сыходу ад выплаты экспартных пошлін у бюджэт РФ. У жніўні мінулага года беларускае кіраўніцтва заявіла, што экспарт растваральнікаў спынены. РФ прапанавала Беларусі кампенсаваць расійскаму бюджэту страты ў памеры 1,5 мільярда даляраў.