СК збіраецца распачаць крымінальную справу супраць Керымава

Следчы камітэт Беларусі збіраецца распачаць крымінальную справу ў дачыненні да акцыянера «Уралкалію» Сулеймана Керымава.



kerymau1.jpg

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс -Захад» афіцыйны прадстаўнік СК Павел Траулька.
«Матэрыялы, якія паступілі ў Следчы камітэт, даюць падставу для распачынання крымінальнай справы ў дачыненні да Сулеймана Керымава, а таксама іншых асоб, у тым ліку і грамадзян Рэспублікі Беларусь», — сказаў Траулька.
«А таксама прымянення ў дачыненні да гэтых асоб меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і абвяшчэння іх у вышук», — працягнуў прадстаўнік СК.
Ён заўважыў: «Не патрабуецца спецыяльных юрыдычных ведаў, каб зразумець, як следства можа кваліфікаваць дзеянні Керымава».
interfax.by