Пракуратура просіць асабістыя даныя выкладчыкаў польскай і іх вучняў
Адзін з выкладчыкаў заявіў, што такіх маштабных праверак, як цяпер, не памятае.

Пракуратура цікавіцца ўстановамі ў Гродзенскай вобласці, якія навучаюць польскай мове, і просіць прадаставіць асабістыя даныя выкладчыкаў польскай і іх вучняў.
Адпаведны запыт паступіў, напрыклад, у цэнтр моўных курсаў «Академия.by» — але там раскрываць інфармацыю пра кліентаў не жадаюць. Звярталіся з пракуратуры і ў навучальны цэнтр «Дрэва ведаў», аднак там адказалі, што польскай на дадзены момант не вучаць, і пытанні да цэнтра адпалі.
Адзін з выкладчыкаў прыватнага цэнтра «Vorono.by», настаўнікі якога навучаюць польскай мове ў лідскай прыкасцёльнай школе, заявіў, што такіх маштабных праверак, як цяпер, не памятае.