Прапагандысты знялі абразлівы ролік

Тэлерадыёкампанія «Гродна» (канал «Беларусь 4») выклала на YouTube 11-хвілінны матэрыял пра сакавіцкія акцыі недармаедаў і іх арганізатараў.

hrodna.jpg

У сюжэце раскрываюцца моманты асабістага жыцця Вадзіма Саранчукова, Сяргея Верамеенкі, Вадзіма Левана, Дзмітрыя Бандарчука і іншых мясцовых дэмакратычных актывістаў. Іх выстаўляюць у вобразах амаральных і хлуслівых парушальнікаў закону, якія клапоцяцца толькі пра сябе. Некаторыя здымкі паказваюць, што за асабістым жыццём актывістаў таемна сочаць.

Таксама прапагандысты выкарысталі фрагменты стрымаў TUT.BY і перадач «Белсата», а таксама фота TUT.BY з абрэзанымі лагатыпамі. Аўтарства выкарыстаных матэрыялаў нідзе не пазначана.
Аўтар сюжэта аказаўся сціплым – пра яго інфармацыі наогул няма.
Паводле hrodna.life