DZIECIUKI — першы легальны выступ у Гародні (фота)
Трынадцаты штогадовы фэст для байкераў "Хавайся ў бульбу" стаў першай легальнай пляцоўкай для гурту DZIECIUKI ў родным горадзе.

Музыкі вельмі хваляваліся, што канцэрт можа быць забаронены ў самы апошні момант. На тэрыторыі базы "Купалінка", дзе адбываўся фэст, стаяў невялікі аўтобус, які для аховы байкфэсту прывёз узвод амапаўцаў.
Аднак падчас выступу гурта амапаўцы нібы згубіліся на тэрыторыі "Купалінкі".


Паўтарагадзінны выступ музыкаў складаўся з песняў, што можна пачуць на альбомах "Гарадзенскі гармідар" і "Рэха", Гурт два разы выходзіў на біс і скончыў свой першы легальны выступ у Гародні песняй "Нашыя Танкі".