Праспект Вітаўта замест Дзяржынскага
На круглым стале, прысвечаным ролі Грунвальдскай перамогі ў гісторыі Беларусі і іншых еўрапейскіх краін, прадстаўнікі аргкамітэту па святкаванню Грунвальда агучылі свае ініцыятывы.
У мерапрыемстве прынялі актыўны ўдзел гісторыкі Сяргей Тарасаў, Анатоль Тарас, мастак Мікола Купава і святар БАПЦ айцец Леанід Акаловіч.
На круглым стале, прысвечаным ролі Грунвальдскай перамогі ў гісторыі Беларусі і іншых еўрапейскіх краін, прадстаўнікі аргкамітэту па святкаванню Грунвальда агучылі свае ініцыятывы.
У мерапрыемстве прынялі актыўны ўдзел гісторыкі Сяргей Тарасаў, Анатоль Тарас, мастак Мікола Купава і святар БАПЦ айцец Леанід Акаловіч.
Удзельнікі круглага стала наракалі на тое, што, з прычыны абыякавасці беларускай дзяржавы да нашай гісторыі, славу беларускіх продкаў часта прыпісваюць сабе іншыя народы. Пакуль улады часам
пагаджаюцца толькі на тое, каб імёны сапраўдных беларускіх гістарычных постацей надаваць вулачкам на ўскраінах.
Паводле Анатоля Тараса, у дыскусіях з гісторыкамі той жа Літвы трэба абапірацца на нямецкія крыніцы як больш дакладныя. На думку гісторыка, няма сэнсу спрачацца за гістарычную праўду з іншымі
краінамі. Трэба прапагандаваць уласную, няхай нават трохі міфалагізаваную гісторыю ў Беларусі, выхоўваць на ёй сваё пакаленне. І праз 10 гадоў самасвядомасць зменіцца.
«Калі будзе матэрыяльны дабрабыт без нацыянальнага і духоўнага стрыжня — нічога добрага ў краіне не атрымаецца. Беларусь альбо выспее ў нацыянальную дзяржаву, альбо ўвогуле
знікне», — папярэдзіў гісторык.
Леанід Акаловіч пазнаёміў прысутных са зваротамі да мясцовых уладаў з просьбай перайменаваць вуліцы Мінска ў гонар Вітаўта Вялікага і караля Ягайлы, ды іншых князёў, а таксама з пісьмовай просьбай да
міністра культуры надаць рэканструяваным харугвам статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. На яго думку, было б вельмі натуральна назваць імем Вітаўта цяперашні праспект Дзяржынскага, а плошчу
Мясніковіча ці Юбілейную перайменаваць у плошчу Грунвальдскай перамогі. Айцец Акаловіч таксама распавёў пра ініцыятыву правесці конкурс праектаў помнікаў у гонар перамогі пад Грунвальдам у Мінску,
Віцебску, Мсціславе, Віцебску, Гродна.
Паводле Анатоля Тараса, нягледзячы на складанасці, трэба пісаць і гаварыць, гаварыць і пісаць. Спачатку — на ўзроўні энтузіястаў, потым падключыцца дзяржава. Закінутая інфармацыя нікуды не
знікне. Цікавасць да сваёй гісторыі насамрэч вельмі вялікая, хоць пакуль не яўная.
Намеснік старшыні аргкамітэта Мікола Купава напрыканцы зазначыў, што круглы стол з’яўляецца падрыхтоўчым этапам да навуковай канферэнцыі, прысвечанай вынікам больш дэталёвага даследавання
ўдзелу беларускіх продкаў у Грунвальдскай бітве, якая запланавана на кастрычнік.
Паводле інфармацыі аргкамітэта