Праваабаронцы заклікаюць ААН заступіцца за «палітвязняў Акрэсціна»
Фальшывыя пратаколы за нецэнзурную лаянку і дробная хуліганства – новая „дубінка ўладаў супраць іншадумцаў. Праваабронцы спадзяюцца, што ААН дапаможа спыніць гэты
канвеер.
Гэтак аўтар плакату „Мусарок паводле міліцыянтаў, спачатку здзейсніў хуліганства, атрымаў за гэта 15 сутак, а толькі адсядзеўшы – пачаў „лаяцца
матам. Праўдападобна, што проста ў пастарунку, бо на волю ён так і не быў выпушчаны.

Актывісты ініцыятывы «Праваабаронцы супраць катаванняў» просяць ААН адрэагаваць на хвалю адвольных адміністратыўных арыштаў у Беларусі.
У працоўную групу ААН у пытанні адвольных затрыманняў адправілі матэрыялы пра новую тактыку шматразовых арыштаў моладзевых актывістаў. Гэтак, Дзмітрый Крамянецкі, Раман Васільеў, Уладзімір Яроменка
ды Іван Амельчанка пасля арышту паводле фальсіфікаванага абвінавачання паўторна прыцягваліся да адказнасці. Маладыя людзі не паспяваюць выйсці на волю і нават тэарэтычна не маглі ўчыніць
правапарушэнняў, у якіх іх абвінавачваюць. Таксама не вядома, ці вызваляць іх пасля адбывання чарговага пакарання.
"Небяспека заключаецца ў тым, што ўмовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ёсць бесчалавечнымі і зневажаюць чалавечую годнасць: у камерах няма асобных спальных месцаў, пасцельная
бялізна не выдаецца, няма штодзённых прагулак на свежым паветры, тэмпературныя ўмовы ў начны час дасягаюць 13–14 градусаў", – гаворыцца ў скарзе.
Праваабаронцы просяць групу ў пытанні адвольных затрыманняў неадкладна заклікаць улады Беларусі спыніць адвольныя затрыманні за выказванне думкі, выконваць права на асабістую недатыкальнасць і
справядлівы суд.
«Ганебна, што ў гэты незаконны пераслед уцягнутыя не толькі органы ўнутраных справаў, але і суды, якія выносяць прыгаворы на аснове фальшывых матэрыялаў», – гаворыцца ў
заяве.
Як адзначаюць праваабаронцы, Міхаіл Мускі, Дзмітрый Крамянецкі і Мікалай Дземідзенка ўвогуле толькі за вясну 2012 г. адбылі 37 дзён адміністратыўнага арышту, а Паўла Вінаградава і Алега Волчака
двойчы асуджалі на аснове сфальсіфікаваных міліцыянтамі матэрыялаў.
belsat.eu