Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Усе яны пазбаўлены волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў.

img_0629_2_logo_1__1_.jpg


Андрэй Юркоў асуджаны судом Маладзечна і Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
Сяргей Бекман асуджаны судом Дзятлаўскага раёна па арт. 369 КК і 364 КК за абразлівыя каментары ў дачыненні да службовай асобы да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
Юрый Прахарэнка асуджаны судом Савецкага раёна горада Гомеля па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), 368 КК (Абраза прэзідэнта) і 391 (Абраза суддзі) да прымусовага псіхіятрычнага лекавання;
Андрэй Званароў асуджаны судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы па арт. 369 КК за абразу былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Віталь Маркушэўскі асуджаны па арт. 367 КК за паклёп на Аляксандра Лукашэнку да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Мікалай Гаварко асуджаны судом Бярозаўскага раёна на 3 месяцы арышту па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады, пачаў адбываць пакаранне;
Яўген Кагоцька асуджаны судом Бабруйскага раёна і горада Бабруйска на 6 месяцаў “хатняй хіміі” па арт. 370 КК (Знявага дзяржаўных сімвалаў), у апеляцыйным парадку прысуд зменены на адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Данііл Касенка ўзяты пад варту па абвінавачванні па арт. 369 Крымінальнага кодэксу за абразу прадстаўніка ўлады.