Праз адсутнасць вады заўтра адмяняюць заняткі ў школе ў Новай Баравой
Пра гэта паведамляюць TUT.BY чытачы. Праблему з вадой не могуць вырашыць ужо два дні.
![Сцяг Новай Баравой. Фота: Белсат Сцяг Новай Баравой. Фота: Белсат](/img/v1/images/emawdmhw4aaopjv.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сцяг Новай Баравой. Фота: Белсат
Вада ў большасці дамоў у Новай Баравой прапала яшчэ раніцай у нядзелю. Справа ў тым, што нехта, верагодна, пашкодзіў засаўку ў адным з калодзежаў па магістралі падачы вады ў раён. На працягу двух дзён Мінскводаканал гэтую праблему вырашыць не змог.
Як распавялі TUT.BY чытачы, вады не было сёння і ў школе ў Новай Баравой, дзе вучыцца каля 1800 дзяцей. Таму ўрокі былі скарочанымі, а ўвечары класныя кіраўнікі паведамілі бацькам і вучням, што праз адсутнасць вады заняткі заўтра адмяняюцца.
Адзначым, мясцовыя жыхары лічаць, што праблема з падачай вады і вырашэнне гэтай праблемы, якое зацягнулася, могуць быць звязаныя з іх актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, а таксама з бел-чырвона-белай сімволікай, якую яны вывешваюць у дварах.