Праз беларуска-расійскія вучэнні? Знак вайсковага палігона «Брестский» наблізілі на два кіламетры да горада
Таксама пашырылі галоўны ўезд, прычым дзеля гэтага павалілі дзясяткі дрэваў лесе, у якім палігон знаходзіцца.
![5_326_logo.jpg 5_326_logo.jpg](/img/v1/images/5_326_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Магчыма, гэта звязана з большай інтэнсіўнасцю вучэнняў і
манёўраў апошніх гадоў, якія беларускія вайскоўцы праводзяць супольна з расійскімі
групоўкамі рознага роду.
Галоўны ўезд і новае месца ўстаноўкі знака знаходзяцца на шашы Р94 «Брэст — мяжа з Польшчай — з’езд да мяжы з Украінай». Металічная канструкцыя знака вышынёй каля 10 метраў і вагой каля тоны была вывернутая з зямлі і адвезеная да новага месца. Уздоўж шашы былі абноўленыя і выстаўленыя на больш бачнае месца таблічкі, якія забараняюць уваход у зону абстрэлу. Такая шыльда з’явілася і з боку горада.
Дарогу да садовага таварыства перакрылі рвом і насыпам. Відавочна, заезд магчымы толькі з боку шашы на пасёлак Мухавец і Маларыту. Хоць часта ўладальнікі надзелаў паркуюць свае аўто ў лесе і ідуць туды пешу.
Вакол вайсковага палігона дзясяткі садова-агародных таварыстваў. Да Брэста лічаныя кіламетры. Раней казалі «Вайсковы палігон», і мелася на ўвазе «чацвёрты кіламетр шашы», цяпер гэта будзе другі. Частыя вучэнні, артылерыйская кананада і прыземныя палёты авіятэхнікі адбываюцца фактычна навідавоку гараджан. Таму любыя змены ў карыстанні палігонам займаюць увагу берасцейцаў, турбуюць іх.
![4_353_logo.jpg 4_353_logo.jpg](/img/v1/images/4_353_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![1_442_logo.jpg 1_442_logo.jpg](/img/v1/images/1_442_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![2_407_logo.jpg 2_407_logo.jpg](/img/v1/images/2_407_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![6_223_logo.jpg 6_223_logo.jpg](/img/v1/images/6_223_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![7_153_logo.jpg 7_153_logo.jpg](/img/v1/images/7_153_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![3_367_logo.jpg 3_367_logo.jpg](/img/v1/images/3_367_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)