У Маскве забаранілі планава лячыць людзей без прышчэпкак
У бальніцах Масквы забаранілі аказваць планавую меддапамогу людзям без прышчэпкі ад ковіда
Дэпартамент аховы здароўя Масквы паведаміў, што часова "для бяспекі пацыентаў" забараніў аказваць планавую медыцынскую дапамогу, напрыклад, аперацыі, людзям, якія не зрабілі прышчэпку ад каронавіруса перад шпіталізацыяй, піша meduza.io.
Абяцаецца, аднак, што новыя правілы не закранаюць пацыентаў з анкалагічнымі і гематалагічнымі захворваннямі, а таксама пацыентаў з супрацьпаказаннямі да прышчэпкі.
Экстраная медыцынская дапамога будзе аказвацца без выключэння кожнаму жыхару горада незалежна ад яго статусу вакцынацыі, паведамляе Дэпартамент аховы здароўя Масквы.