«Прэч з Польшчы». У Варшаве збілі беларускага блогера і яго дзяўчыну

У Варшаве невядомыя збілі беларускага блогера Марціна Крама, які ўжо пяць гадоў жыве ў Польшчы. Пра тое, як развіваўся канфлікт, пацярпелы распавёў на сваім YouTube-канале. Цяпер Марцін шукае сведкаў інцыдэнту.

Відэа канфлікту. Лысы мужчына злева бяжыць за Марцінам (на фота ў белай вопратцы спінай). Фота: Скрыншот відэа

Відэа канфлікту. Лысы мужчына злева бяжыць за Марцінам (на фота ў белай вопратцы спінай). Фота: Скрыншот відэа

Марцін Крам распавёў, што ён са сваёй дзяўчынай Юляй адпачываў на адной з танцпляцовак на беразе Віслы. Яны ўжо збіралася сыходзіць — і тут раптам нехта моцна ўдарыў дзяўчыну па патыліцы, піша «Люст*рка».

Удар быў вельмі моцны. У яе аж загуло ў галаве, — распавёў блогер.

Беларусы пайшлі высвятляць, хто гэта зрабіў. Паміж імі і палякамі здарыўся канфлікт.

Па словах Марціна, падчас спрэчкі той хлопец, які ўдарыў яго дзяўчыну, сказаў яму па-польску: "Прэч з Польшчы". Кампанія блогера пачала здымаць тое, што адбываецца, на камеру мабільнага, каб зафіксаваць твары сваіх крыўдзіцеляў. Калі ў кадр трапіў іншы ўдзельнік канфлікту, той пабег у бок беларусаў, стаў хапаць і біць блогера.

У нейкі момант усё было настолькі эмацыйна, што я падумаў, што, калі цяпер упаду, ён проста заб'е мяне. Ён біў па розных частках цела, ёсць у мяне сінякі. ( ... ) Я вырываюся ад яго і бягу да Юлі. Ён бяжыць за мной, — распавёў блогер.

Тым часам іншы паляк схапіў дзяўчыну беларуса за валасы. Марцін ударыў яго па назе, а затым нанёс некалькі ўдараў у твар. Мужчына адпусціў дзяўчыну.

Як толькі ён адпусціў, мы адразу адбеглі, — прыгадваее блогер.

Цяпер Марцін шукае сведкаў інцыдэнту. Асобу аднаго з тых, хто нападаў, атрымалася вызначыць дзякуючы відэазапісам. Паліцыянты перапісалі яго даныя і адпусцілі.

На раніцу [наступнага дня] мы пайшлі зрабіць Юлі здымак у бальніцу. Прыйшлі, зрабілі здымак. Добра, што ўсё добра. Сказалі піць таблеткі. У Юлі было месца, дзе ў яе былі вырваныя валасы. Зафіксавалі нашы сінякі і ранкі. ( ... ) Мы прыйшлі ў паліцыю, распавялі ўсю сітуацыю, на што нам сказалі, што, хутчэй за ўсё, гэта будуць грамадзянска-прававыя адносіны. То-бок мы самі павінны пісаць платна заяву ў суд і самі даказваць сваю правату, а іх — вінаватасць. Але ў грамадзянска-прававых адносінах максімум, чым іх могуць пакараць, — гэта нейкія грошы з іх спагнаць. Я лічу, што гэта не тое пакаранне, якое яны павінны панесці, — распавёў Марцін.


Хто такі Марцін Крам?

Марцін Крам — былы беларускі міліцыянт з Гродна. Каля пяці гадоў таму ён сышоў з органаў і з'ехаў у Польшчу. Там ён працаваў ахоўнікам і паралельна запісваў гумарыстычныя відэа для Instagram. У 2020 годзе хлопец займеў папулярнасць, калі стаў выпускаць ролікі на палітычную тэму