У Польшчу і Літву не ўпусцілі 111 мігрантаў з боку Беларусі
За мінулыя суткі ў Польшчу і Літву не ўпусцілі 111 мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць на тэрыторыю краін з боку Беларусі.

У Польшчу спрабавалі пракрасціся 29 замежнікаў, сярод якіх
грамадзяне Ганы і Сірыі. Інцыдэнты адбыліся на ўчастках Баброўнікі і Белавежа.
У Магдаленцы на ўчастку Цярэспаль затрыманы кур'ер з Анголы,
які перавозіў трох грамадзян Ганы.
Літоўскія памежнікі спынілі незаконнае перасячэнне мяжы 82
мігрантамі.
Паводле reform.by.