Прызначаная дата парламенцкіх выбараў у Беларусі

Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня. Пра гэта на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзенні выбараў Палаты прадстаўнікоў пятага склікання заявіў Аляксандр
Лукашэнка.




Лукашэнка таксама паставіў перад сваімі падначаленымі задачу забяспечыць максімальнае садзейнічанне працы міжнародных назіральнікаў падчас парламенцкай кампаніі, аднак падкрэсліў, што ніякіх зменаў у
выбарчае заканадаўства ўнесена не будзе.



Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня. Пра гэта на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзенні выбараў Палаты прадстаўнікоў пятага склікання заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка таксама паставіў перад сваімі падначаленымі задачу забяспечыць максімальнае садзейнічанне працы міжнародных назіральнікаў падчас парламенцкай кампаніі, аднак падкрэсліў, што ніякіх зменаў у выбарчае заканадаўства ўнесена не будзе.

Беларускі парламент не прызнаны міжнароднай супольнасцю з 1996 года з-за шматлікіх парушэнняў падчас выбарчых кампаній. «Чакаць якіх-кольвек зменаў не прыходзіцца і падчас гэтых выбараў», — лічыць экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар кампаніі “Гавары праўду Уладзімір Някляеў.

— Тое, на чым усё заканадаўства будуецца, — гэта прэцэдэнт. Прэцэдэнт азначае, што калі нешта ўжо было ў мінулым, то яно можа быць і ў будучым, а калі нечага не было ў мінулым, то няма чаго чакаць яго і ў будучым. Дык вось, у мінулых выбарчых кампаніях нічога такога, што магло б пайсці на карысць Беларусі, на развіццё дэмакратыі не было менавіта праз тое, што выбары былі несвабоднымі і несправядлівымі.

Няма згоды адносна будучых парламенцкіх выбараў і ў шэрагах беларускіх дэмакратаў. Частка палітычных суб’ектаў выступаюць за байкот галасавання, некаторыя партыі збіраюцца ўдзельнічаць у кампаніі, але здымуць сваіх кандыдатаў за пяць дзён да галасавання.

Яшчэ адна частка апазіцыі — прыхільнікі Мікалая Статкевіча і Сяргея Калякіна — намераныя ісці да канца і пакідаць сваіх кандыдатаў у спісах для галасавання.

Паводле Радыё Рацыя

Фота: photo.bymedia.net

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: