ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI”

ПАВАЛ БАРКОЎСКІ
“ГЕРМЕНЕЎТЫКА САЦЫЯЛЬНАГА
Зразумей мяне! Чаму ты мяне не разумееш?! — як часта нам даводзіцца чуць падобнае ці прамаўляць самім. Але чаго мы насамрэч прагнем, калі звяртаемся да іншага з падобным запытам? Каб далі рады нашым матывам, абставінам, нутраному свету, сімвалічным абавязкам, сацыяльнай пазіцыі?.. Усё гэта можа мецца на ўвазе, а можа і нічога канкрэтнага: проста жаданне псіхалагічнага камфорту ў межах камунікацыі.



7240b65810859cbf2a8d9f76a638c0a3.jpg

ПАВАЛ БАРКОЎСКІ
“ГЕРМЕНЕЎТЫКА САЦЫЯЛЬНАГА

Зразумей мяне! Чаму ты мяне не разумееш?! — як часта нам даводзіцца чуць падобнае ці прамаўляць самім. Але чаго мы насамрэч прагнем, калі звяртаемся да іншага з падобным запытам? Каб далі рады нашым матывам, абставінам, нутраному свету, сімвалічным абавязкам, сацыяльнай пазіцыі?.. Усё гэта можа мецца на ўвазе, а можа і нічога канкрэтнага: проста жаданне псіхалагічнага камфорту ў межах камунікацыі.

Што пра разуменне можа сказаць герменэўтыка? І вельмі шмат, і вельмі мала, гледзячы ад ракурсу пастаноўкі пытання… Але герменэўтыка сёння — гэта, прынамсі, не толькі мастацтва разумення пісьмовых тэкстаў, яна сягае межаў сімвалічнага поля культуры. І нават выходзіць за гэтыя абсягі. Яна ставіць пытанні накшталт, а хто спрабуе нечага зразумець, у якім кантэксце гэты хтосьці дзейнічае, якія ўзроўні разумення яму ці ёй дасяжныя, колькі вымярэнняў можа налічваць сам прадмет гэтага наўпроставага разумення? І шмат якія яшчэ.

Варта, аднак, памятаць яшчэ адну рэч. Герменэўтыка сёння можа і мусіць займацца не толькі асэнсаваннем розных артэфактаў культуры, што складаюць яе матэрыяльнае цела, яна сягае нават таго, што сабой уяўляе сучасны чалавек. Бо кожны з нас сам па сабе складаны і комплексны герменэўтычны прадмет. Што ўяўляюць сабою нашая самасць, нашыя паводзіны, матывы і думкі як не сімвалічны прадукт культуры. І вось мы сягаем вобласці, дзе сустракаюцца псіхалогія і псіхааналіз, сацыялогія і соцыялінгвістыка, антрапалогія і культуралогія. Як усе гэтыя шматлікія інтэрпрэтацыі і самаінтэрпрэтацыі могуць суіснаваць у нас, абумоўліваць нашыя думкі і паводзіны, нават канструяваць выабражальную ідэнтычнасць нашай асобы. Герменэўтыка сацыяльнага — гэта спроба звесці шматлікія ніткі размовы пра нас саміх — тых, каго трэба зразумець, хто разумення прагне, — у пэўнае адзінства дыскурсу і даць рады таму складанаму напластаванню сэнсаў і інтэрпрэтацыяў, якім ёсць сёння чалавек.

Лекцыя Паўла Баркоўскага “Герменеўтыка сацыяльнага адбудзецца 11 мая ( пятніца) у Галерэі Ў а 18.30. Уваход вольны!

Оnline-трансляцыя лекцыі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=522
Інтэрв’ю Паўла Баркоўскага напярэдадні лекцыі: http://news.tut.by/culture/287775.html