Касмічны палёт з удзелам беларускі не адбыўся. Яго так чакаў Лукашэнка

Пуск ракеты «Саюз-2.1 а» з караблём «Саюз МС-25», у экіпаж якога ўвайшла беларуска Марына Васілеўская, да міжнародна-касмічнай станцыі адмянілі. Гэта вынікае з відэатрансляцыі. Гэтага палёта вельмі чакала беларуская прапаганда і Аляксандр Лукашэнка, але нешта пайшло не так.

Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

«Прайшла аўтаматычная адмена пуску», — паведаміў у эфіры трансляцыі дыспетчар.

Ёсць дадзеныя аб пераносе запуску на суткі. «Падрыхтавацца да стаянкі 24 гадзіны», — праінфармавалі на трансляцыі.

Дакладнай інфармацыі аб канкрэтных прычынах адмены пуску пакуль няма.

Паводле папярэдніх звестак, запуск адмянілі праз няўключэнне ў пытрэбны час рухавікоў.

Палёт беларускі на МКС

Нагадаем, на 21 сакавіка 2024 года запланавалі палёт касмічнага карабля «Саюз МС-25» (экіпаж — Алег Навіцкі (камандзір, Расія), Марына Васілеўская (Беларусь) і Трэйсі Дайсан (ЗША)) на Міжнародную касмічную станцыю з касмадрома Байканур.

Палёт пілатуемага карабля павінен быў прайсці па зверххуткай двухвітковай схеме збліжэння і заняць прыкладна 3 гадзіны 19 хвілін. Стыкоўка «Саюза МС-25» і вузлавога модулю «Прычал» расійскага сегмента МКС планавалася на 19:40.

Паводле планаў «Раскосмаса», Навіцкі і Васілеўская павінны былі правесці на борце станцыі 12 сутак і вярнуцца на зямлю 2 красавіка на караблі «Саюз МС-24» разам з астранаўтам NASA Ларал О'Хара, а Дайсан працягнула б палёт да верасня і прызямлілася на «Саюзе МС-25» з касманаўтамі «Раскосмаса» Алегам Кананенкам і Мікалаем Чубам.

Дайсан павінна была адправіцца да МКС па пагадненні аб скрыжаваных палётах паміж РФ і ЗША. Гэты палёт меўся быць трэцім на расійскім караблі «Саюз МС» у рамках пагаднення аб скрыжаваных палётах на МКС, заключаным «Раскосмасам» і NASA.


Глядзіце таксама

Дарэчы, летам 2023-га называлі іншую дату запуску касмічнага карабля «Саюз МС-25» — 13 сакавіка 2024 года.

Таксама быў падабраны і дублюючы склад для асноўнага экіпажа. Гэта Іван Вагнер (камандзір, Расія), Анастасія Лянкова (Беларусь) і Дональд Петыт (ЗША). Васілеўскую і Ленкаву выбралі з шасці беларускіх кандыдатаў, якія прайшлі медабследаванне ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў у снежні 2022 года.

МКС — пілатуемая арбітальная станцыя, якая стала сумесным міжнародным праектам 14 краін. Яна складаецца з 17 модуляў і за 1,5 гадзіны здзяйсняе поўны абарот вакол Зямлі.

Паводле telegraf.news і interfax.ru.