«Рабочы рух»: У Расіі затрымалі і перадалі КДБ Беларусі былога юрысконсульта ААТ «Нафтан»
На тэрыторыі Расійскай Федэрацыі затрымалі былога юрысконсульта ААТ «Нафтан», завода «Палімір» Аляксандра Капшуля.

Як паведамляе «Рабочы рух», прычын затрыманняў не патлумачылі і Аляксандра перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія таемна вывезлі яго ў Менск з памежнага пераходу Расея / Украіна «Троебортное».
Паводле тэлеграм-каналу «Рабочага руху», цяпер Аляксандр Кушаль знаходзіцца ў СІЗА КДБ, у яго зламаная нага і пашкоджаная рука.
Радыё Свабода