Пуцін заявіў аб намеры ў бліжэйшы час зноў сустрэцца з Лукашэнкам
Сустрэчу анансуе ТАСС. Вядома таксама тое, што Аляксандр Лукашэнка яшчэ ўчора адправіўся ў Сочы з «прыватным візітам».

Уладзімір Пуцін сёння заявіў, што мае намер сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам у бліжэйшы час. Тэматыка перамоваў пакуль невядомая.
Разам з тым расійскія медыя ўчора паведамілі, што Лукашэнка паляцеў у Сочы з «прыватным візітам». Пазней з'вілся інфармацыя, што ў Расію — і таксама ў Сочы — адправіўся старшыня Памежнага камітэта Беларусі Анатоль Лапо.