Рада БНР просіць Еўропу прызнаць фактычную акупацыю нашай краіны Расіяй
Рада БНР звярнулася ў Раду Еўропы і ПАСЕ з прапановай прызнаць фактычную акупацыю Беларусі Расіяй
Рада БНР накіравала ў Раду Еўропы мемарандум з заклікам прызнаць Беларусь краінай, якая знаходзіцца пад вайсковай акупацыяй Расіі, піша Рада БНР на сваёй старонцы ў фэйсбуку
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць, што Беларусь знаходзіцца «пад эфектыўным кантролем Расійскай Федэрацыі» ў цэлым, а некаторыя раёны — «дэ-факта пад расійскай ваеннай акупацыяй». І гэта забяспечваецца дзякуючы змове з Лукашэнкам, адзначае «Позірк.
Рада БНР таксама заклікала прызнаць той факт, што «дэмакратычная воля беларускага народа як нацыі — цвёрда стаяць разам з Украінай і з супольнасцю дэмакратычных краін свету, а таксама бачыць сваю краіну вызваленай ад фактычнай акупацыі».