Раёнкі выжывуць за кошт “сацыяльнага партнёрства з мясцовай уладай”?

Выступаючы ў Асіповічах перад журналістамі раённай газеты "Асіповіцкі край", а пазней — перад кіраўнікамі і ідэалагічным актывам Магілёўскай вобласці, міністр інфармацыі сп. Алег Праляскоўскі адзначыў, што “зараз у рэспубліцы каля траціны раённых газет — самаакупныя.

Міністр прызнаў, што эканамічныя паказчыкі маглі б быць і лепшымі, каб “не фінансавыя цяжкасці, выкліканыя падаражаннем паперы, друку, экспедыявання і інш. Але міністр і надалей паабяцаў раёнкам дзяржаўную падтрымку, бо “раёнкі нярэдка больш папулярныя ў рэгіянальных чытачоў, чым нават рэспубліканскія выданні.

Ён асобна пахваліў раёнкі і за тое, што “некаторыя з іх, па прыкладзе лепшых рэспубліканскіх выданняў, працуюць з мясцовымі органамі ўлады на прынцыпах выканання дзяржаўнага заказу. І такую практыку стасункаў улады і перыядычных выданняў, якую міністр назваў сацыяльным партнёрствам, сп. А. Праляскоўскі прасіў удзельнікаў нарады засвойваць і развіваць паўсюдна.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяццыя журналістаў"