Рамана Пратасевіча запрашаюць на “размову”
Ціск на актывіста “Маладога фронту Рамана Пратасевіча працягваецца. Гэтым разам хлопцу непакояць супрацоўнікі міліцыі.
5 сакавіка цягам дня на мабільны тэлефон хлопца тэлефанавалі ля сямі разоў з тэлефона са схаваным нумарам. Калі юнак усё ж такі адказаў, чалавек, які назваўся Аляксандрам Мікалаевічам, паведаміў
Раману, што той мусіць 7 сакавіка а 15 гадзіне прыйсці па адрасе Дабрамысленскі завулак, дом 5 на “размову.

“Я адказаў гэтаму чалавеку, што нікуды не пайду, пакуль мяне не выклікаюць афіцыйнай позвай, як гэта прадугледжана нашым заканадаўствам. Мяркую, што гэтыя захады супрацоўнікаў звязаныя з
маім удзелам у акцыі ля амбасады Расіі, — каментуе маладафронтавец.
Нагадаем, што пасля акцыі салідарнасці з палітвязнямі 19 снежня 2011 года на актывістаў “Маладога фронту аказваўся ціск з боку супрацоўнікаў КДБ. У прыватнасці Рамана забралі на
“размову з дому і пагражалі праблемамі, калі хлопец не спыніць грамадскую дзейнасць.
Паводле прэс-службы «Маладога фронту»