Расія абʼявіла ў вышук беларускага праграміста, які перадаў праваабаронцам відэа катаванняў у турме
Расійскія ўлады абʼявілі ў вышук былога вязня саратаўскага турэмнага шпіталя Сяргея Савельева, дзякуючы якому ў інтэрнэце з'явіліся гігабайты здымак катаванняў у расійскіх калоніях, паведаміў расійскі рэсурс Gulagu.net.
Менавіта на Gulagu.net публікаваліся здабытыя Савельевым сведчанні.
Савельеў быў асуджаны ў Расіі за перавозку і збыт наркотыкаў, і ўжо ў калоніі пад Саратавам яго паставілі на працу сакратаром і сістэмным адміністратарам. Ён адказваў за лакальную сетку і відэакамеры і выдаваў відэарэгістратары супрацоўнікам. Пасля вызвалення Савельеў скапіраваў усё, што змог, на вонкавы дыск, вывез з калоніі і перадаў заснавальніку Gulagu.net Уладзіміру Асечкіну гадзіны запісаў здзекаў з вязняў.
24 верасня Савельева некалькі гадзін дапытвалі ў аэрапорце Санкт-Пецярбурга наконт перасылкі відэа з катаваннямі ў расійскіх турмах. Яму сказалі, што ў Беларусі праслухоўвалі яго тэлефон, чыталі месенджар і пошту. Сілавікі пагражалі яму працяглымі тэрмінамі зняволення і смерцю ў турме.
Цяпер Сяргей Савельеў у Францыі, дзе папрасіў палітычнага прытулку.