Раскол у ЕГУ?
У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, які працуе ў выгнанні ў Вільні, створана платформа «За новы ЕГУ».
Як паведамляюць ініцыятары альтэрнатыўнай платформы, яна аб’яднала тых, хто не згодны з цяперашнім курсам адміністрацыі і хоча «вярнуць праекту ЕГУ яго першапачатковы сэнс
— эфектыўнага беларускага гуманітарнага ВНУ з еўрапейскай якасцю адукацыі і навуковай працы».
Паводле ініцыятараў платформы, яе ўжо падтрымалі 13 з 20 кандыдатаў у Сенат (галоўны орган самакіравання універсітэта), выбары ў які пройдуць 19 лістапада. Сярод іх — прафесар Павел
Церашковіч, дацэнты Вольга Шпарага, Андрэй Лаўрухін, Максім Жбанкоў.
«Прычына аб’яднаньня акадэмічнай супольнасці — глыбокі ўнутраны крызіс, які перажывае «ўніверсітэт у выгнанні». Яго абвастрэнне выяўляецца ў растучай
прыхільнасці кіраўніцтва ЕГУ да аўтарытарнага стылю кіравання, у тым ліку да непразрыстай кадравай і фінансавай палітыкі, што ставіць пад пагрозу існаванне ўніверсітэта як дэмакратычнага адукацыйнага
праекта для Беларусі»,— гаворыцца ў звароце ініцыятараў новай платформы ЕГУ.
Кіраўніцтва ЕГУ пакуль ад каментароў адмаўляецца.
svaboda.org