Затрыманні на плошчы Незалежнасці

На плошчы Незалежнасці адбыліся затрыманні пратэстоўцаў. Аўтазакі ехалі па ходніках, а рух транспарту перакрылі.



photo_2020_08_26_21_19_14.jpg

На плошчы Незалежнасці адбыліся затрыманні. Аўтазакі ехалі па ходніках, а рух транспарту перакрылі.

Аўтазакі выехалі на па пешаходную частку плошчы Незалежнасці, ля Чырвонага касцёла. Рух транспарту на плошчы Незалежнасці перакрыты, нават грамадскі транспарт не прапускаюць, паведамляе TUT.BY. Колькі было затрымана чалавек, пакуль не вядома.

Каля 100 чалавек АМАП заблакаваў у Чырвоным касцёле. На плошчы Незалежнасці затрымлівалі мужчын, а жанчын пакідалі. Пасля 21-й гадзіны дзверы касцёла адчынілі, і людзі змаглі выйсці, паведамляе «Еўрарадыё».