Расследаванне: Нявестка Лукашэнкі лётае на прыватных джэтах, уся сям'я мае дыпламатычныя пашпарты
Нявестка Аляксандра Лукашэнкі, жонка Віктара Лілія, стала гераіняй новага матэрыялу «Альянсу расследвальнікаў Беларусі». Яны вывучылі замежныя паездкі Ліліі і прыйшлі да цікавых высноў, распавядае «Е*рарадыё».

Так, калі ў
пачатку «нулявых» Лілія з сям'ёй лётала за мяжу па некалькі разоў на
год, потым колькасць пералётаў вырасла. У 2010-м яна, калі верыць базам
перасячэння мяжы, вылятала рэкордныя 16 разоў. У сярэднім нявестка Лукашэнкі
здзяйсняе пералёты па 8-12 разоў у год.
Нярэдка Лілія
лётае за мяжу не толькі з сям'ёй, але і буйнымі бізнесменамі — напрыклад,
Паўлам Тапузідзісам, а таксама з жонкамі беларускіх топ-чыноўнікаў.
У Віктара і
Ліліі, а таксама ў іх дзяцей ёсць дыпламатычныя пашпарты, хоць прававых падстаў
для іх выдачы няма. З імі таксама лётаюць ахоўнікі і абслуга. Па падліках
расследвальнікаў, адзін такі палёт на джэце ў «службовую
камандзіроўку» абыходзіцца як мінімум у 47 тысяч еўра.