Роварная сцяжынка на мільён даляраў з'явіцца ў Мінску

Добрая навіна для раварыстаў: уздоўж пешаходнай дарожкі, якая злучае вуліцу Якубава і ДК «Лошыцкі», у кастрычніку пачаліся падрыхтоўчыя працы па будаўніцтве новай веласіпеднай трасы. Веладарожка абыйдзецца бюджэту Мінска прыкладна ў мільён долараў.

vel1.jpg


Як паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны», траса функцыянальна падзелена на два ўчасткі.
Першы, транзітны, злучыць Серабранку з вуліцай Маякоўскага па кароткім шляху. Працягласць веладарожкі з асфальтабетону складзе 1,2 км, шырыня пры двухбаковым руху — 3 м, агульная плошча — 2960 кв. м. Да яе будзе прымыкаць пешаходная зона ў выглядзе тратуараў і пляцовак з дробнаштучнай пліткі плошчай 2310 кв. м.

vel2.jpg


Побач з існуючым мостам ўзвядуць жалезабетонны бэлечны мост на палевых апорах даўжынёй 24,8 м і шырынёй 4,5 м (3 м + 1,5 м для вела- і пешаходнага руху адпаведна) з металічнай агароджай вышынёй 1,3 м. Затым старое збудаванне дэмантуюць.
Участак маюць намер асвятліць і акультурыць малымі архітэктурнымі формамі, размясціць інфармацыйныя і папераджальныя паказальнікі, а таксама высадзіць зялёныя насаджэнні.

vel3.jpg


Нарматыўны тэрмін будаўніцтва — 5 месяцаў. Заказчыкам выступае КУП «УКБ Ленінскага раёна г. Мінска».
Другая чарга праекта — перспектыўная. Яна прадугледжвае будаўніцтва шпацырнага ўчастка даўжынёй 2 км ад веладарожкі ў раёне вуліц Шэпічы і Якубава і далей уздоўж ракі Свіслачы з прыпынкамі на пляцоўках адпачынку, абсталяваных МАФ.
Паводле greenbelarus.info