Царква патлумачыла, як самім асвяціць паскі дома і заклікала ўстрымацца ад наведвання храмаў

Вернікі змогуць самі правесці велікоднае асвячэнне пасак у хатніх умовах. Пра гэта заявіла рабочая група пры патрыярху маскоўскім і ўсяе Русі па каардынацыі дзейнасці ва ўмовах каронавіруса.

1523091425_58764576_925x480.jpg

Для гэтага перад велікоднай трапезай варта тройчы праспяваць трапар Пасхі «Хрыстос уваскрос з мёртвых, / смерцю смерць зваяваў, / і тым, што ў магілах, жыццё дараваў», а затым акрапіць ежу святой вадой (калі яна ёсць) са словамі: «У імя Айца і Сына і Святога Духа. Амэн», паведамляе meduza.io.
Акрамя таго, як піша tut.by, кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы напярэдадні святкавання Вялікадня звярнуўся да вернікаў з просьбай не наведваць храмы ў сувязі з успышкай каронавіруса, а таксама адмовіцца ад наведвання могілак на Радаўніцу. "Асвячэнне кулічоў — гэта абрад, гэта другараднае, жыццё чалавека нашмат даражэй, — заявіў мітрапаліт Павел. — Трэба зберагчы вернікаў. Ад гэтага будзе больш карысці і вам, і вашым блізкім».
Мітрапаліт Павел падкрэсліў, што храмы закрывацца не будуць, набажэнства здзяйсняцца будзе, але вернікаў заклікаюць заставацца дома, а тых, хто ўсё ж такі прыйдзе да храма, просяць трымаць дыстанцыю, у цэрквах на падлозе будуць устаноўлены пункты, дзе змогуць стаяць вернікі. Таксама кіраўнік БПЦ заклікае далучацца да набажэнстваў праз трансляцыю па тэлевізары і ў Інтэрнэце.