Руслан Салей ўведзены ў Залу славы Міжнароднай федэрацыі хакея
Экс-капітан нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Руслан Салей, які трагічна загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем разам з мясцовай камандай "Лакаматыў" 7 верасня 2011 года, сёння ўведзены ў Залу славы Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ). Спецыяльная цырымонія адбылася ў мінскім гатэлі "Вікторыя-Алімп", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Руслан Салей правёў за сваю кар'еру
ў мацнейшай хакейнай лізе свету НХЛ 917 матчаў, у якіх набраў 204 (45 +159) ачкі. За зборную Беларусі ён выступаў з 1993 па 2010 год.
У Зала славы ІІХФ былі ўключаныя таксама: Вячаслаў Быкаў, Андрэй Хамутоў (абодва
— Расія), Ніклас Лидстрем (Швецыя), Стыў Айзерман, Мюрэй Кастэла, Марк Обры (усе — Канада).
Звяртаючыся да прысутных на цырымоніі ўвядзення ў Залу
славы ІІХФ, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэл сказаў: "Цырымонія вельмі важная для мяне, таму што людзі, якiя ўключаюцца ў
Залу хакейнай славы, маюць асаблівыя заслугі
ў хакеі. Напрыклад, спадар Кастэла, які
вельмі шмат гадоў працуе з ІІХФ, а таксама
прадстаўнікі клуба "Трох пераможцаў" — спадары Айзерман, Лідстрём. Імя Руслана Салея ніхто ніколі не забудзе. Застанецца ў памяці і
чвэрцьфінальная гульня на Алімпійскіх гульнях у Солт-Лэйк-Сіці, у якой беларуская зборная перамагла сапернікаў з
Швецыі. Асабіста для мяне вельмі прыемна, што спадары Быкаў і Хамутоў таксама
ўключаюцца ў Залу славы, таму што яны больш за 10 гадоў выступалі ў маёй роднай краіне Швейцарыі і ўнеслі
вялікі ўклад у развіццё там хакея".
Рэнэ Фазел павіншаваў усіх прысутных на цырымоніі і папрасіў запомніць гэтую падзею на ўсё жыццё.
Зала славы ІІХФ знаходзіцца ў Таронта (Канада). Пасля сённяшняй цырымоніі ў ім значацца прозвішчы ўжо 195 чалавек, якія ўнеслі прыкметны ўклад у станаўленне і развіццё хакея з шайбай.