Уначы на панядзелак спецназ зачысціў зону гасціннасці ля Палаца спорту
Нагадаем, што ўласна 78-ы чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску закончыўся позна ўначы ў нядзелю, 25 траўня.

Як піша nn.by, у зоне гасціннасці ля Палаца спорту тым часам толькі пачыналася сапраўднае святкаванне апошняга дня. Каля 23-й гадзіны народ плынямі цёк да Мінскага замчышча. Праспект запаланілі машыны са сцягамі Расіі — заўзятары святкавалі перамогу сваёй зборнай.
Пасля заканчэння канцэртнай праграмы спецназ пачаў зачышчаць зону гасціннасці і адцясняў людзей у бок Нямігі. Былі выпадкі, калі людзей жорстка білі за тое, што яны не хацелі сыходзіць са святочнага замчышча.
А палове чацвертай шэраг спецназаўцаў адціснуў людзей да метро. З мегафона патрульнай машыны чуліся заклікі "не парушаць грамадскі парадак, не затрымлівацца на ходніках і ачысціць зону гасціннасці для прыборкі".


Фота — nn.by