Сацсеткі «Беларусь галаўнога мозгу» прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем

Да гэтага «экстрэмісцкага фарміравання», паводле рашэння суду, адносяцца ўсе людзі, якія маюць дачынення да сацсетак і чата «БГМ».

Ігар Лосік, заснавальнік канала «Беларусь галаўнога мозгу». Фота: RFL/RL

Ігар Лосік, заснавальнік канала «Беларусь галаўнога мозгу». Фота: RFL/RL


У Беларусі з'явілася новае экстрэмісцкае фарміраванне — «Беларусь галаўнога мозгу». Да яго аднесеная група грамадзян, аб'яднаных з дапамогай тэлеграм-канала і чата «БГМ», а таксама Ютуб-канала, старонак у Фэйсбуку, Instagram, «ЦікТоку», «Твітары».
Рашэнне прынята МУС 18 красавіка.
Заснавальнікам канала «Беларусь галаўнога мозгу» з'яўляецца Ігар Лосік. Яго прысудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў «распальванні сацыяльнай варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў», а таксама ў «арганізацыі масавых беспарадкаў».