Сцяпана Латыпава вярнулі ў СІЗА
Верагодна, суд над ім хутка працягнецца.
Сцяпана Латыпава вярнулі ў СІЗА на Валадарскага пасля судова-псіхіятрычнай экспертызы.
Верагодна, суд над ім хутка працягнецца, паведамляе @viasna96.
На псіхіятрычным абследаванні палітвязень знаходзіўся ад 10 чэрвеня. Такое рашэнне было прынятае пасля таго, як Сцяпан Латыпаў учыніў спробу суіцыду проста ў судовай залі падчас працэсу. У суд яго прывезлі з відавочнымі слядамі збіцця, а палітвязень заявіў пра так званую «прэс-хаце», дзе збіваюць вязняў дзеля атрымання выгадных адміністрацыі паказанняў.