У Telegram з’явіліся стыкеры, створаныя з малюнкаў беларускіх палітвязняў

Стыкеры для месенджара стварылі на аснове лістоў з-за кратаў.

9635f019_9552_4e46_8844_763373a723e8_cx0_cy13_cw0_w1023_r1_s.jpg


У Telegram цяпер можна карыстацца стыкерамі, створанымі на аснове малюнкаў, якія палітычныя зняволеныя ў Беларусі дасылалі на волю сваякам і сябрам, піша «Радыё Свабода».

Стыкеры створаныя дзякуючы праекту «Вольныя паштоўкі», які друкуе і дасылае паштоўкі з малюнкамі беларускіх палітвязняў.

На 23 чэрвеня ў Беларусі 502 палітвязні — раней у краіне ніколі не было такой вялікай колькасці зняволеных па палітычных прычынах. Шэраг зняволеных скардзяцца ў тым ліку і на праблемы з ліставаннем — многім перадаюць лісты і пасылкі са спазненнем, некаторым на доўгі час перастаюць аддаваць паштоўкі і лісты.