Севярынец атрымаў за дзень шэсць павестак з судоў і райаддзелаў
Сустаршыня БХД Павел Севярынец атрымаў поштай за дзень 6 (шэсць!) павестак з судоў і райаддзелаў Мінска. Дзве тычацца акцыі «Праспект нацыянальнага сцяга» 19 верасня, яшчэ 4 — акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам ля Мінгарсуда 14 — 25 кастрычніка.

«Лісты шчасця» ахопліваюць ажно тры раёны Мінска — Савецкі, Фрунзенскі і Цэнтральны.
«У маёй багатай практыцы такое першы раз, — прызнаецца Павел. — Агулам прайшоў каля 70 адміністрацыйных судоў за акцыі пратэсту (дарэчы, апраўдальны прысуд быў толькі аднойчы — у 2006-м у Полацкім раённым судзе). Але каб 6 павестак за дзень — гэта ўжо нейкі джэк-пот. Хто там гаманіў пра лібералізацыю? Запрашаю на судовы канвеер для ўдзельнікаў акцыяў салідарнасці — гэтае відовішча добра прачышчае мазгі наконт «дэмакратычных зменаў» у апошнія пару гадоў».
bchd.info