Шэсце на Дзень Волі ў Варшаве (фота)
25 сакавіка беларусы Варшавы адсвяткавалі Дзень Волі. Раніцай яны сустрэліся каля Ронда Вашангтона, адкуль калона з сарака чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі накіравалася шэсцем да дошкі ў памяць генерала войска Беларускай Народнай Рэспублікі Булак-Булаховіча. Перад прысутнымі выступілі Анатоль Міхнавец і Зміцер Бародка. Да дошкі былі ўскладзены знічы і бел-чырвона-белыя сцягі.

Пазней святкаванне працягнулася ў нефармальнай атмасферы не беразе ракі Вісла.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі “Беларуская Нацыянальная Памяць, “Еўрапейская Беларусь і Ігар Коктыш.
Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў
Далей калона рушыла да каралеўскага палаца, дзе ў неба былі выпушчаны балоньчыкі колераў нацыянальнага сцяга Беларусі.