
Паведамляецца, што ў той вечар Хмара праводзіў экскурсію па Мінску.
Ігар Хмара праводзіць беларускамоўныя экскурсіі, раней супрацоўнічаў з парталам Realt.by.
Дзесяткі журналістаў незалежных медыя былі затрыманы падчас і пасля падзей 2020 года. Дагэтуль шмат з іх знаходзяцца за кратамі.
Аднак у выпадку з Ігарам Хмарам гаворка можа ісці пра атаку не на журналістаў, а на беларускамоўных экскурсаводаў. Іх затрымлівалі і раней, але вось учора сілавікі забралі дырэктарку тураператара «Віаполь» Галіну Патаеву — яе фірма як раз ладзіла беларускамоўныя экскурсіі.