Журналіст-палітвязень Дзяніс Івашын не атрымлівае прэсу
Палітвязня і журналіста «Новага Часу» пазбавілі перыядычных выданняў, пра гэта паведаміла яго жонка Вольга Івашына.
![dzyanis_ivashyn_e1615565631578_1.jpg dzyanis_ivashyn_e1615565631578_1.jpg](/img/v1/images/dzyanis_ivashyn_e1615565631578_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Дзяніс Івашын з 13 ліпеня не атрымаў ніводнага выдання, на якія быў намі падпісаны. На зварот да адміністрацыі ён і мы атрымалі адказ, што яна раптам вырашыла "прывесці гэтую справу ў адпаведнасці з прынятымі так бы мовіць, нарматыўна-прававымі актамі", згодна з якімі вязні самі мусяць праз тую адміністрацыю выпісваць сабе перыёдыку.
Адпаведныя змены набылі моц у снежні 2021 года. Тады адміністрацыя паведаміла зняволенаму, што зменаў ва ўнутраным распарадку не будзе і выпісваць выданні могуць блізкія. Але праз паўгода перадумала», — напісала ў тэлеграме Вольга Івашына.
Нагадаем, днямі стала вядома, што суд па справе палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына пачнецца 15 жніўня.
![Дзяніс Івашын: На нашых вачах адбылося сапраўднае ўспалымленне Нацыі Дзяніс Івашын: На нашых вачах адбылося сапраўднае ўспалымленне Нацыі](/img/v1/images/nic_0318_1__logo_2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Дзяніс Івашын, аўтар шэрагу гучных журналісцкіх расследванняў, ужо больш за 500 дзён знаходзіцца за кратамі. Яго арыштавалі ў сакавіку 2021 года, напрыканцы мінулага года абвінавачвалі, сярод іншага, у «здрадзе дзяржаве». У сакавіку 2022-га КДБ абвінаваціў Дзяніса Івашына ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.
Адно з апошніх сур'ёзных расследаванняў Дзяніса — «Каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі», надрукаванае ў НЧ. У ім Івашын выкрыў экс-байцоў украінскага «Беркута», якія ўладкаваліся на службу па абароне дыктатуры ў Расіі і Беларусі.
![Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка І Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка І](/img/v1/images/002_6_1_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Падтрымайце Дзяніса Івашына лістамі, тэлеграмамі, пераводамі і пасылкамі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну
![Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка ІІ Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка ІІ](/img/v1/images/03_un_an.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
![Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка ІІІ Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка ІІІ](/img/v1/images/milicija.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)