Сілавікі затрымалі выкладчыка БДУ Максіма Мароза
Затрыманы старшага выкладчыка інстытута бізнесу БДУ Максіма Мароза.

На апублікаваным у праўладным телеграм-канале відэа Максім Мароз кажа, што яго затрымалі «падчас расследавання спраў па экстрэмізму», а таксама, што «баіцца страціць сваю працу».
Акрамя відэа, да паведамлення пра затрыманне прымацавалі скрыншоты паведамленняў Максіма Мароза. У іх выкладчык піша: «Мы пераможам, ці нам адпомсцяць. Па законе ці проста так. Трэба ісці да канца».