У Мінску затрымалі адміністратарку прыватнай стаматалогіі
Жанчыну вінавацяць у «распаўсюджвала экстрэмісцкія матэрыялы сярод калег і знаёмых».

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Веранікі Кудрыцкай. Яна працавала адміністратарам адной з прыватных стаматалагічных клінік Мінска, паведамляюць праваабаронцы.
Вераніку Кудрыцкую вінавацяць нібыта ў тым, што яна «распаўсюджвала экстрэмісцкія матэрыялы сярод калег і знаёмых».