Сяргей Ціханоўскі павіншаваў беларусаў Бразіліі і паабяцаў навучыцца танчыць самбу
Палітвязень і блогер Сяргей Ціханоўскі даслаў віншавальную паштоўку беларускай дыяспары ў Бразіліі.

Фота tut.by
Віншавальная картка ішла з Беларусі месяц, паведаміла прадстаўніца дыяспары Ірына Найдзёнава.
У ёй Сяргей Ціханоўскі віншуе беларусаў Бразіліі з Раством і Новым годам і абяцае прыехаць у госці. Напрыканцы паслання Сяргей просіць даслаць кароткую інструкцыю як танчыць самбу — будзе рыхтавацца.
Апроч таго палітвязень зазначае, што больш за ўсё замежных лістоў яму прыйшло з ЗША, таму гэтую краіну ён таксама збіраецца наведаць па вызваленні.
Фота прадастаўлена Ірынай Найдзёнавай
Вы таксама можаце напісаць Сяргею Ціханоўскаму на адрас: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.