Сярод легальна працуючых у Польшчы іншаземцаў на другім месцы — беларусы

Упраўленне сацыяльнага страхавання Польшчы прадставіла статыстычныя дадзеныя.

2be772c5_fe10_433a_8d35_c7ecc0b4c03d.file

Амаль 600 тысяч іншаземцаў аплочвае ў Польшчы складкі на сацыяльнае страхаванне. Упраўленне сацыяльнага страхавання прадставіла статыстычныя дадзеныя, сабраныя па ўсёй краіне.

Першае месца паводле колькасці іншаземцаў займаюць украінцы — звыш 441 тысячы ўкраінцаў аплочвае складкі ў Польшчы, на другім месцы беларусы — 33,6 тысячы, далей ідуць в’етнамцы (8,1 тысячы), малдаване і расіяне (па 7,3 тысячы), і грузіны (5,9 тысячы).

Сярод іншаземцаў, за якіх працадаўцы плацяць узносы ва Упраўленне сацыяльнага страхавання, пераважаюць адносна маладыя людзі, ва ўзросце ад 25 ды 34 гадоў. Цікава тое, што ў гэтай групе прыкладна ў два разы больш мужчын, чым жанчын.

www.radyjo.net