Сёння беларусы пабачаць галоўную астранамічную з’яву лета
У ноч з 16 на 17 ліпеня жыхары Беларусі змогуць назіраць частковае месяцавае зацьменне, паведамляе Белсат.
Яго максімальная ценявая фаза складзе 0,65 – то бок месяцавы дыск пагрузіцца ў зямную цень на 65% свайго дыяметру.
Гэта апошняе значнае зацьменне ва Усходняй Еўропе на бліжэйшыя шэсць гадоў.
Акрамя беларусаў зацьменне змогуць пабачыць жыхары Афрыкі, Аўстраліі і Інданезіі, а таксама жыхары Паўднёвай Амерыкі, а таксама на большай частцы Расеі, акрамя паўночна-ўсходніх рэгіёнаў.
Для жыхароў Беларусі месяцавае зацьменне пачнецца 16 ліпеня з моманту ўзыходу Месяца з-пад паўднёва-ўсходняга гарызонту.
Месяц пачне ўваходзіць у зямную паўцень (вобласць прасторы, дзе Сонца выглядае часткова заслоненым Зямлёй) а 18:44 (21:44 па Менску). Але гэтую фазу практычна немагчыма заўважыць няўзброеным вокам. А 20:02 (23:02) Месяц пачне ўваходзіць у цень Зямлі. У гэты момант можна будзе ўбачыць пацямненне.