Сёння ў Мінску затрымалі каля 80 пенсіянераў
Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на лідарку арганізацыі пенсіянераў «Наша пакаленне» Таццяну Зялко.
Затрыманыя на Маршы мудрасці пенсіянеры знаходзяцца ў нейкім падвале Ленінскага РУУС, чакаюць надгляду і афармлення. Побач з Таццянай Зялко каля 40 чалавек, а агулам, паводле ацэнак, у РУУС каля 80 чалавек ва ўзросце. Яны прасілі тых, хто можа дапамагчы, прыехаць і быць паблізу РУУС на выпадак, калі пенсіянераў пачнуць адпускаць.
Валанцёры кажуць, што тыя, каму да 60 гадоў, паедуць у ізалятар, астатніх могуць адпусціць з пратаколамі. Людзі, якія сабраліся кажуць, што сярод затрыманых ёсць людзі 1945 года нараджэння. Лекі, якія прынеслі родныя, у РУУС не прынялі, паведамляе tut.by. Па паведамленнях валанцёраў, адну з затрыманых сёння на маршы пенсіянераў павезлі на хуткай ў БХМД з Кастрычніцкага РУУС.
Некаторыя імёны затрыманых і месцы іх знаходжання можна паглядзець тут: