Сёння ў сталіцы праходзіць акцыя «Дзень без аўта»

У яе межах запланавалі адмысловую святочную праграму на вуліцы Леніна, часткова на ёй закрыюць рух, паведамляе Белсат.

dzien_bez_auto.jpeg


Сёння менскія кіроўцы змогуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам. Толькі спачатку трэба будзе паказаць пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарт на машыну.
«Гэтая акцыя карыстаецца папулярнасцю ў менчукоў. Летась, напрыклад, толькі ў сталічным метрапалітэне правам бясплатнага праезду скарысталіся больш за 16,5 тыс. асобаў», – адзначылі ў Менскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Даведка: Дні без аўтамабіляў праводзіліся эпізадычна ў розных краінах ад пачатку нафатавага крызісу 1973 года. У кастрычніку 1994 адбыўся заклік аб'яднаць гэтыя прэкты ў адзін, а з 2000 года акцыя стала міжнароднай. На сенняшні дзень, па прыблізных адзнаках, у акцыі штогод удзельнічаюць больш за 100 млн. чалавк у 1,5 тыс гарадоў свету.