Сёння вечарам «Дружба» адновіць пастаўкі нафты ў бок Польшчы

«Пазапланавы рамонт» завершаны.

755416993477407.jpeg

Рамонт на беларускім участку нафтаправода «Дружба» завершаны, прапампоўка ў еўрапейскім кірунку адновіцца ў чацвер вечарам, заявіў агенцтву РІА «Новости» дарадца кіраўніка «Транснафты» Ігар Дзёмін.

17 лістапада СМІ паведамілі, што пастаўкі нафты па «Дружбе» ў бок Польшчы былі прыпыненыя з-за пазапланавага рамонту, які праводзіцца кампаніяй «Гомельтранснафта» на адной з галін. Адзначалася, што прыпыненне будзе доўжыцца тры дні. Пры гэтым польскі аператар нафтаправода кампанія «PERN» быў апавешчаны аб абмежаванні паставак. У кампаніі падкрэслілі, што «польская сістэма перадачы нафты цалкам абароненая і працуе бесперапынна».

Многія інфармацыйныя парталы звязалі прыпынак прапампоўкі з абвастрэннем напружанасці ў адносінах паміж Беларуссю і Еўропай у сувязі з міграцыйным крызісам на беларуска-польскай мяжы.