Польскі ўльтыматум: беларускім уладам далі час да 21 лістапада
Кіраўнік польскай памежнай службы патрабуе ад беларускага боку нармалізаваць сітуацыю на мяжы.
![kuznica.jpeg kuznica.jpeg](/img/v1/images/kuznica.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кіраўнік польскай памежнай службы Томаш Прага накіраваў ліст да старшыні Дзяржаўнага памежкамітэта Беларусі Анатоля Лапо.
У лісце польскі бок высунуў умову: калі да 21 лістапада сітуацыя з мігрантамі на мяжы не супакоіцца, то Польшча спыніць рух цягнікоў праз памежны пераход «Кузніца».