У мігрантаў ля польскай мяжы шанцы атрымаць прытулак у ЕС роўныя нулю. Частка вырашыла вяртацца

Эксперты Інстытута Еўропы РАН лічаць, што ў большай частцы мігрантаў амаль няма шанцаў атрымаць прытулак у Еўрасаюзе, паведамляе belmarket.by.

697810.jpg

«Нават калі некаторыя мігранты здолеюць дабрацца да іх мэты — Германіі — і падаць там заяву, іх, хутчэй за ўсё, "вернуць" у Польшчу. У 2020 годзе Германія так паступіла з 3 тысячамі чалавек. А паколькі Беларусь прыпыніла дзеянне пагаднення аб рэмісіі з ЕС, то ўсё тыя мігранты, якія трапілі ў Польшчу, аўтаматычна стануць галаўным болем для Варшавы», — адзначаюць эксперты.

Паводле інфармацыі на 12 гадзін дня, як паведамляе прадстаўнік Iraqi Airways, на рэйс з Мінска ў Багдад ужо зарэгістраваліся 340 чалавек, усяго заявак — 432. Многія з тых мігрантаў, хто вяртаюцца сёння ў Ірак, кажуць, што зноў паедуць у Еўропу, але ўжо іншым шляхам.