Украінскія памежнікі не пусцілі 15 «блізкаўсходніх турыстаў» з Беларусі
Украінскія памежнікі не пусцілі 15 «турыстаў» з Блізкага Усходу, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы.

Замежнікі прыляцелі ў Беларусь некалькі тыдняў таму і
спачатку наведалі Гродзенскую вобласць. Потым яны з Мінска накіраваліся рэйсавым
аўтобусам ва Украіну. Сцвярджалі, што падарожнічаюць для турызму, асабліва
хочуць пабачыць Львоў.
Украінскія памежнікі не паверылі гэтай версіі і развярнулі «турыстаў».
Паводле «Еўрарадыё».