Скончыў жыццё самагубствам начальнік Нясвіжскай інспекцыі
Cкончыў жыццё самагубствам начальнік Нясвіжскай міжраённай дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Вячаслаў Сцяпура. Яму было 53 гады.
Ад 25 траўня ягоныя абавязкі выконвае іншы работнік.
Нагадаем, у пачатку чэрвеня Лукашэнка зладзіў пагром гэтаму ведамству — былое кіраўніцтва Інспекцыі злавілі на карупцыі і звольнілі з завядзеннем крымінальных спраў, а новым кіраўніком прызначылі чалавека з пагранічнага спецназа (АСАМ) — Юрыя Церцеля, які атрымаў загад «навесці належны парадак».
Сярод фігурантаў спраў былі некалькі кіраўнікоў міжраённых інспекцый, сярод іх і Сцяпура.
У Сцяпуры засталося двое дзяцей. Да прызначэння ў Інспекцыю ён працаваў намеснікам кіраўніка мясцовага РУУС.
Паводле Нашай Нівы