Смакуйма Беларушчыну!
Сёння, 1 снежня, у Мінску пройдзе прэзентацыя кнігі вядомага гісторыка і літаратуразнаўцы Генадзя Кісялёва “Смак Беларушчыны”.
У выданне, якое з’явілася ў межах “Году Каліноўскага” пры ўдзеле кампаніі “1863”, увайшлі артыкулы двух зборнікаў Кісялёва — “Радаводнае дрэва”, што стаўся знакавай кнігай для шанавальнікаў беларускай мінуўшчыны, і ўласна “Смак Беларушчыны”, складзены аўтарам на пачатку 2000-х гадоў і нідзе дагэтуль не друкаваны.
Прадмову напісаў Уладзімір Арлоў. Апрача яго, удзел у прэзентацыі возьмуць і выступяць Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Кастусь Цвірка, Язэп Янушкевіч…
Прэзентацыя адбудзецца а 18-й гадзіне 1 снежня, у нядзелю, у галерэі ”Ў”. Падчас яе можна будзе прыдбаць асобнік “Смаку…”.